Творчы праект бібліятэкі
З пачатку 2017 года аддзелам бібліятэчнага маркетынгу цэнтральнай раённай бібліятэкі імя В.Праскурава распачата работа над праектам «Вартыя памяці людской…», праз які ганцаўчане на старонках газеты «Савецкае Палессе» на працягу года будуць знаёміцца з жыццёвымі сцяжынкамі людзей, вартых таго, каб іх помнілі і ведалі.
Вядома, што гісторыя асобнай вёскі, раёна ці краіны ў цэлым ствараецца людзьмі, пішацца народам. Сваім жыццёвым прыкладам, самаадданай, шчырай працай старонка за старонкаю, дзень за днём, напаўняюць яны значнымі падзеямі летапіс свайго краю. Гэтыя людзі, якія сціпла шчыравалі на роднай зямлі вартыя самага найлепшага і, у першую чаргу, заслугоўваюць пашаны і падзякі нашай.
Пазнаёміцца з надрукаванымі артыкуламі вы можаце перайшоўшы па спасылцы на сайт раённай газеты «Савецкае Палессе»:
«Адданы сын сваёй зямлі» (М.М.Кунцэвіч) — http://www.gants.by/chalavek_i_sprava/addany-syn-svayoj-zyamli/