Спектакль «Тутэйшыя гісторыі. Частка І» у Доме рамёстваў
Ганцавіцкі раённы Дом рамёстваў, запрашае на спектакль «Тутэйшыя гісторыі. Частка І» традыцыйнага лялечнага тэатра «Батлейка».
Нашыя продкі ўмелі не толькі працаваць, але і адпачываць. Ад смутку і нуды іх ратаваў батлеечны тэатр. Батлейка мае выгляд скрынкі, у якой рухаюцца лялечныя персанажы. У традыцыйных прадстаўленнях магло дзейнічаць да 40 персанажаў. Гэта ўласна святая сям’я, пастушкі, анёлы, а таксама народныя героі – чорт, смерць, пан, цыган, казак, габрэй і інш.
Наведнікі спектакля пабачаць традыцыйныя для батлеечнага тэатра сцэны «Мацей і доктар», «Бэрка-карчмар», «Казак-небарак», «Антон з казой ды Антоніха» і інш., пазнаёмяцца з беларускімі народнымі традыцыямі і даведаюцца, як калісьці забаўляліся нашыя продкі.
Па пытаннях наведвання спектакля арганізаванымі групамі звяртацеся ў Дом рамёстваў.
Працягласць спектакля – 45 хвілін. Кошт квітка – 1 руб.
Запрашаем!
Ганцавіцкі раённы Дом рамёстваў
225432 г. Ганцавічы, вул. Суворава, 2
+ 375 1646 22148
facebook.com/crafts.hancaviczy
vk.com/crafts.hancaviczy
ok.ru/crafts.hancaviczy
instagram.com/crafts.house