Выстава «Чароўны свет лялек» у Доме рамёстваў
Ганцавіцкі раённы Дом рамёстваў запрашае на выставу «Чароўны свет лялек».
Лялька – з’ява сінкрэтычная: тут і вышыўка, і ткацтва, і шыццё, і лепка, і разьба, і роспіс, і саломкапляценне, і шмат іншых рамёстваў. Цяжка назваць іншы від народнай творчасці, дзе б яны так шчыльна спалучаліся.
Наведнікі выставы пазнаёмяцца з беларускімі абрадавымі і пазаабрадавямі лялькамі, а таксама аўтарскімі лялькамі, зробленымі рукамі мясцовых майстроў. Акрамя гэтага кожны зможа зрабіць сабе ляльку-мотанку, дакрануўшыся да традыцый, што ідуць з глыбінь стагоддзяў.
Майстар-клас разлічаны на выхаванцаў дзіцячых садкоў і вучняў пачатковых класаў.
Запрашаем!
Ганцавіцкі раённы Дом рамёстваў
225432 г. Ганцавічы, вул. Суворава, 2
+ 375 1646 22148
facebook.com/crafts.hancaviczy
vk.com/crafts.hancaviczy
ok.ru/crafts.hancaviczy
instagram.com/crafts.house