I месца ў абласным туры
У сакавіку былі падведзены вынікі абласнога тура XXV рэспубліканскага агляду-конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.
Па выніках конкурсу, I месца сярод сельскіх бібліятэк ў намінацыі “За навацыі ў галіне бібліятэчнай справы” прысуджана Агарэвіцкай сельскай бібліятэцы (за выкарыстанне нетрадыцыйных форм работы пры папулярызацыі краязнаўчых матэрыялаў, рэалізацыю інавацыйных творчых праектаў “Гісторыя вёскі Агарэвічы з бібліятэчнай паліцы ў сучасны фармат”, стварэнне і выкарыстанне мультымедыйных рэсурсаў).
Віншуем пераможцаў!

