Першае месца ў рэспубліканскім конкурсе
Падведзены вынікі XXV рэспубліканскага агляду-конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.
Стала вядома, што I месца ў намінацыі “За навацыі ў галіне бібліятэчнай справы” прысуджана Агарэвіцкай сельскай бібліятэцы.
Напамінаем, што па выніках абласнога тура Агарэвіцкай сельскай бібліятэцы таксама было прысуджана I месца сярод сельскіх бібліятэк у намінацыі “За навацыі ў галіне бібліятэчнай справы” (за выкарыстанне нетрадыцыйных форм работы пры папулярызацыі краязнаўчых матэрыялаў, рэалізацыю інавацыйнага творчага праекта “Гісторыя вёскі Агарэвічы з бібліятэчнай паліцы ў сучасны фармат”, стварэнне і выкарыстанне мультымедыйных рэсурсаў).
Віншуем пераможцаў самага прэстыжнага бібліятэчнага конкурсу!