ВЫСТАВА-КОНКУРС «СПАДЧЫНА»
18 красавіка ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясцін. Мэта гэтага дня – нагадаць аб неабходнасці аховы культурнай спадчыны, каб людзі не забывалі пра мінулае і з павагай адносіліся да ўсяго таго, што звязана са спадчынай.
У рамках года малой Радзімы і святкавання 120-годдзя заснавання горада Ганцавічы запрашаем усіх жадаючых наведаць выставу малюнкаў і фотаздымкаў “Спадчына”.
На работах адлюстраваны аб’екты гісторыка-культурнай спадчыны (помнікі, гістарычныя месцы, традыцыя) Ганцавіцкага раёна.
У выставе-конкурсе прынялі удзел як прафесійныя, так і аматарскія творчыя групы, аб’яднанні і калектывы, а таксама асобныя аўтары. На выставе прадстаўлена больш за 20 работ ганцавіцкіх мастакаў Караленка Івана, Лебедзевай Веранікі, Мерзаліевай Аллы, фатографа Літвіновіча Андрэя, Шушко Анастасіі (СШ №3), выхаванцаў СПЦ, удзельнікаў гуртка “Рукатвор” (Дом рамёстваў) і сям’і Дамарацкага Арсенія (Яслі-садок №4).
Вы можаце падтрымаць аўтараў найлепшых, на ваш погляд, работ. Стаўце «Мне падабаецца» пад фотаздымкамі, якія падабаюцца вам найбольш. Фотаздымак, які збярэ найбольшую колькасць упадабанняў, атрымае прыз глядацкіх сімпатый і памятны падарунак. Каб ваш голас быў залічаны, трэба быць удзельнікам суполак «ВК» https://vk.com/crafts.hancaviczy (Дом рамёстваў. Ганцавічы) і / або «ОК» https://ok.ru/crafts.hancaviczy (Дом рамёстваў. Ганцавічы).Колькасць упадабанняў 2-х суполах будзе складвацца. Вынікі падвядзем 31 мая 2018 г.
Выстава даступная для наведвання з 18 красавіка па 31 мая 2018 года.
Падрабязней пра выставу можна даведацца па тэлефоне 2 21 48