
ПА ПРАЦЫ І ПАШАНА
1 мая ў гарадскім скверы адбылося свята «Слаўны працай чалавек». Пад час урачыстасцей 6 прадпрыемстваў і 14 прадстаўнікоў розных галін вытворчасці рашэннем райвыканкама былі занесены на Дошку гонару. Сярод іх і нашы калегі — ДзУК «Ганцавіцкі раённы дом рамёстваў». Узнагароды былі ўручаны і пераможцам агляда-конкурсу на лепшую арганізацыю работы па ахове працы. Сярод пераможцаў аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Ганцавіцкага райвыканкама, начальнік Цубер Ірына Іванаўна. С поспехамі ў працы шчыра віншаваў старшыня Ганцавіцкага райвыканкама У.У.Бялоў.
Віншуем з узнагародамі!