[bvi]

ПОСПЕХ МУЗЫКАНТАЎ

29 красавіка бягучага года ў горадзе Пружаны адбылося рэгіянальнае свята-конкурс інструментальнай музыкі “Музычны калейдаскоп”. Паспяховым было выступленне дзвух калектываў з нашага раёна. За добры выканаўчы ўзровень і актыўны ўдзел у конкурсе народны эстрадна-джазавы ансамбль “Кавертон” гарадскогоа Дома культуры (кіраўнік Сяргей Плотка) узнагароджаны Дыпломам за I месца, дзіцячы эстрадны ансамбль “Рэтра” дзіцячай школы мастацтваў (кіраўнік Валерый Марцінкевіч) Дыпломам за II месца. Віншуем калектывы з творчай перамогай.