[bvi]

Удзел у фестывалі народнай творчасці ветэранскіх калектываў “Не старэюць душой ветэраны”

3-4 мая ў Мінску адбыўся XIV Рэспубліканскі фестываль народнай творчасці ветэранскіх калектываў “Не старэюць душой ветэраны”, які сабраў 310 удзельнікаў з розных куткоў краіны.

Брэсцкую вобласць на фестывалі ў намінацыі дэкаратыўна-прыкладное мастацтва прадставіў майстар па апрацоўцы дрэва Аляксандр Свірыд. Выстава майстра “Драўляныя карункі” была арганізавана ў Рэспубліканскім Палацы культуры ветэранаў падчас святочнага мерапрыемства з удзелам заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Правалінскага, народнага ансамбля народнай песні “Вечарына”, ансамбля народнага танца “Вяртанне” і народнага вакальнага ансамбля ветэранаў вайны, працы і Узброеных Сіл “Памяць сэрца”.

     Яркай фінальнай падзеяй фестывалю сталі гала-канцэрт у Рэспубліканскім Палацы культуры прафсаюзаў і ўзнагароджанне лаўрэатаў XIV Рэспубліканскага фестывалю народнай творчасці ветэранскіх калектываў “Не старэюць душой ветэраны”.

Аляксандр Свірыд, як ўдзельнік фестывалю, атрымаў дыплом лаўрэата, памятны медаль XIV рэспубліканскага фестывалю народнай творчасці ветэранскіх калектываў “Не старэюць душой ветэраны” і каштоўны падарунак.

Віншуем нашага земляка! Жадаем невычэрпнага натхнення, яркіх творчых адкрыццяў і новых прыхільнікаў!