[bvi]

Удзел у XXIX Міжнародным фестывалі народнай музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік!» г.Паставы

9-10 чэрвеня 2018 года г.Паставы, Віцебскай вобласці сабраў лепшых аматараў музычнага мастацтва ўсіх абласцей Беларусі і замежных гасцей на XXIX Міжнародны фестываль народнай музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік!». Прыемна, што сёлета Брэсцкую вобласць на фестывалі прадставіў дзіцячы калектыў з нашага раёна — узорны ансамбль народных духавых інструментаў «Дударыкі», кіраўнік Любоў Занько. Фестываль быў багаты на мерапрыемствы і цікавыя сустрэчы, але самай цікавай падзеяй стаў конкурс «Хто каго?» у якім прынялі ўдзел «Дударыкі». У чарговы раз удзел у конкурсе стаў паспяховым для творчага калектыва. За папулярызацыю народнага мастацтва, захаванне і развіццё музычных традыцый ансамбль узнагароджаны Дыпломам «Лаўрэат I ступені».