Тэатралізаваная гульнёвая праграма “На всех парусах в лето”
Летам заўсёды хочацца падарожнічаць. Але што рабіць, калі для гэтага не надта шмат магчымасцей? Тады запрашаем на тэатралізаваную гульнёвую праграму “На всех парусах в лето” арганізаваную аматарскім аб’яднаннем “Дайджэст клуб”, дзе разам з Летам, Кветачкай і Матыльком можна трапіць на цуда-востраў Чунга-чанга.
Тэатральныя дзеянні пачыналіся на маляўніча аформленай сцэне і арганічна пераходзілі ў гульні, што праводзіліся з гледачамі ў глядзельнай зале, ператвараючы яе ў гульнёвую пляцоўку. Такім чынам, гледачы станавіліся і актыўнымі ўдзельнікамі праграмы – гулялі ў гульні, адказвалі на пытанні, адгадвалі загадкі, спявалі, танцавалі разам з казачнымі героямі.