[bvi]

Ганцавіцкі раённы дом рамёстваў наведалі госці з Польшчы

30 жніўня Ганцавіцкі раённы дом рамёстваў наведалі госці з Польшчы: дырэктар Музея малой Бацькаўшчыны ў вёсцы Студзіводы Дарафей Фіёнік разам з заснаваным ім гуртом «Жэмэрва», што выконвае аўтэнтычны фальклор Падляшша, і яго кіраўніком Аннай Фіёнік.  

Сустрэча прайшла ў цёплай і сяброўскай атмасферы, прысутныя ў прыпаднятым настроі правялі свой час і атрымалі сапраўдную асалоду ад знаёмства з экспазіцыямі Дома рамёстваў і яго дзейнасцю.