+375 (1646) 2-15-45

email: gnckult@mail.ru

Удзел у выставе-кірмашы вырабаў дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Горад майстроў” у г.Высокае

8 верасня ў горадзе Высокае Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці прайшоў фестываль-кірмаш «Дажынкі-2018».

Майстры Ганцавіцкага раённага дома рамёстваў і ўдзельнікі народнага клуба майстроў народнай творчасці “Багач” прынялі ўдзел у выставе-кірмашы вырабаў дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Горад майстроў”, дзе прадставілі традыцыйныя віды рамёстваў. Свае вырабы на выставе прадэманстравалі народны майстар Рэспублікі Беларусь па ткацтве Ніна Казак, майстар па ткацтве Алена Цялушка, майстры па вырабу традыцыйных лялек Лілія Казак і Галіна Савеня.

Майстры Ганцавіцкага раёна ўразілі наведвальнікаў свята сваім майстэрствам і разнастайнасцю прадстаўленых на выставе  вырабаў.