Ганцавіцкі раённы дом рамёстваў наведала малдаўская дэлегацыя кіраўнікоў і метадыстаў упраўлення адукацыі, дырэктараў школ і гімназій Леоўскага раёна.
17 кастрычніка 2018 года Ганцавіцкі раённы дом рамёстваў наведала малдаўская дэлегацыя кіраўнікоў і метадыстаў упраўлення адукацыі, дырэктараў школ і гімназій Леоўскага раёна. Падчас сустрэчы наведвальнікі пазнаёміліся з дзейнасцю Дома рамёстваў і яго экспазіцыямі. Госці засталіся задаволеныя ўбачаным і пачутым, шчыра дзякавалі за цёплы прыём і гасціннасць.