Cемінар на тэму “Роля бібліятэкі ў сучасным сацыяльна-культурным працэсе”
У ДзУК “Ганцавіцкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма” у апошні лістападаўскі дзень адбыўся семінар на тэму “Роля бібліятэкі ў сучасным сацыяльна-культурным працэсе”, удзельнікамі якога сталі бібліятэчныя работнікі не толькі нашага раёна, але і суседніх, Лунінецкага і Ляхавіцкага.
Семінар адбыўся на базе раённай дзіцячай бібліятэкі, дзе прайшла тэарытычная частка і выступленне ўзорнага лялечнага семінара “Усмешка”, Кукаўскай сельскай бібліятэкі, у сценах якой удзельнікі мерапрыемства прысутнічалі на прэзентацыі музычнага рэтра-салона “Мелодыя душы” і Агарэвіцкай сельскай бібліятэкі, дзе была арганізавана прэзентацыя зборніка “Вартыя памяці людской…”.
Насычаная праграма семінара з выездам ў сельскія бібліятэкі, экскурсіямі, прэзентацыямі рэтра-салона і кнігі, выступленнямі бібліятэкараў – усё гэта вучоба бібліятэчных кадраў, з якой кожны з удзельнікаў павінен вылучыць нешта патрэбнае і новае для арганізацыі работы сваіх устаноў. Менавіта пра гэта гаварыла Ала Уладзіміраўна Хваль пры падвядзенні вынікаў семінара. Наперадзе бібліятэкараў чакаюць працоўныя будні, крапатлівая праца над складаннем Планаў работы на наступны год і новыя семінары, якія з’яўляюцца неад’емнай часткай мерапрыемстваў, напраўленых на павышэнне кваліфікацыі бібліятэчных работнікаў.