[bvi]

Калядная сустрэча “Шчодры вечар”

 

12 студзеня а 12:00 на сцэнічнай пляцоўцы Ганцавіцкага раённага дома рамёстваў (вул. Суворава, 2) адбудзецца калядная сустрэча “Шчодры вечар”. 
Дарослыя і дзіцячыя фальклорныя калектывы з Ганцавіцкага раёна ў жывой нязмушанай атмасферы прадставяць традыцыі святкавання Каляд у сваёй мясцовасці. Удзельнікі гуртоў паспяхова вывучаюць і пераймаюць ад носьбітаў абрады, спевы, танцы ды іншыя складнікі традыцыйнай культуры, папулярызуюць культурную спадчыну свайго краю. 
Для ўдзельнікаў і гасцей сустрэчы адбудзецца паказ каляднай дзеі “Батлеемскія цуды” традыцыйнага лялечнага тэатра “Батлейка”, майстар-клас па вырабе каляднай зоркі, пляцоўка з гульнямі і гарбатай. Падчас мерапрыемства будзе працаваць рынак рамеснікаў, дзе можна набыць прыгожыя падарункі і сувеніры.

Уваход свабодны! 

Падрабязней даведацца пра сустрэчу ці запісацца на рынак рамеснікаў можна па тэлефоне

2-21-48. 

Запрашаем! Са святамі!