[bvi]

Адкрыццё выставы майстра-разьбяра Аляксандра Уладзіміравіча Свірыда “Дрэва жыцця майго…”.

21 студзеня ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбылося адкрыццё выставы майстра-разьбяра Аляксандра Уладзіміравіча Свірыда “Дрэва жыцця майго…”.

    Прапанову арганізаваць персанальную выставу ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа Аляксандр Уладзіміравіч атрымаў яшчэ ў кастрычніку мінулага года, пасля візіту прадстаўнікоў музея  на Ганцаўшчыну, якая цесна звязана з лёсам і творчасцю знакамітага пісьменніка. І з радасцю прыняў яе.

   На адкрыцці выставы разам з майстрам пабывала кіраўнік народнага клуба майстроў народнай творчасці “Багач” Ганцавіцкага раённага дома рамёстваў Галіна Савеня.

  У экспазіцыі выставы было прадстаўлена каля 30 работ майстра, сярод іх вырабы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, прадметы інтэр’ера: часопісныя сталы, вазы, цукерачніцы, фруктоўніцы, сурвэтачніцы, падсвечнікі,  гадзіннікі ў разной аправе, настольная лямпа і шмат іншых вырабаў.

  На ўрачыстым мерапрыемстве сабраліся шматлікія сябры і  прыхільнікі творчасці майстра-разьбяра, а таксама госці, якія яшчэ толькі адкрываюць для сябе дзіўны і шматгранны талент Аляксандра Уладзіміравіча.

   Сярод запрошаных гасцей быў малодшы сын Якуба Коласа Міхась Канстанцінавіч Міцкевіч, які прыйшоў на адкрыццё выставы разам са сваёй дачкой Марыяй Міхайлаўнай, пісьменнік Віктар Канстанцінавіч Гардзей разам са сваёй жонкай Зояй Іванаўнай, былыя дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Леанід Уласавіч Рачкоў, Анатоль Віктаравіч Красуцкі, Сяргей Макаравіч Забалоцец, Марыя Мікалаеўна Худая, Ніна Уладзіміраўна Жданюк, былы супрацоўнік Сакратарыята Валерый Віктаравіч Пяцько.

  Наведвальнікі выставы былі ўраджаны мастацкім густам аўтара, майстэрствам, з якім ён падыходзіць да стварэння сваіх работ, а таксама вытанчанасцю і карпатлівасцю яго работ.

         Выстава Аляксандра Свірыда ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа будзе дзейнічаць да 15 лютага.