Аўтэнтычная культура Ганцыўшчыны
У сучаснай сацыякультурнай практыцы назіраецца актыўная дзейнасць па асваенні аўтэнтычнага фальклору. Тэрмін “аўтэнтычнасць” існуе для абазначэння першасных, традыцыйных, рэгіянальна-спецыфічных відаў культуры. Кожны чалавек стараецца захоўваць і берагчы традыцыі сваёй малой радзімы. Аб тым, як захаваць гэту спецыфічную гуліну духоўнай культуры вялася гаворка на семінары па тэме: «Дзейнасць аўтэнтычных і аматарскіх фальклорных калектываў мастацкай творчасці», які прайшоў 16 сакавіка для работнікаў ДзУК «Ганцавіцкая раённая цэнтралізаваная клубная сістэма».
На семінары разгледжаны пытнні: «Прынцыпы сучаснага асваення аўтэнтычнага фальклору», «Роля кіраўніка аўтэнтычнага фальклорнага калектыву, асноўныя патрабаванні», «Дзейнасць аматарскіх аб’яднанняў па фальклорна-краязнаўчай рабоце», якія асвятлілі метадысты арганізацыйна-метадычнага аддзела Ленкавец М.Дз і Занька А.С., у рабоце семінара прыняў удзел Супрун В.М., начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.
Пад час семінара ўдзельнікі наведалі Раздзялавіцкі СДК, дзе ў выкананні дзіцячага фальклорнага калектыву «Раўчукі» і народнага аўтэнтычнага фальклорнага калектыву «Завіца» прадстаўлена дыфіле народнага касцюма «Модны стыль – народны тэкстыль» і фальклорна-абрадавая праграма «Ідзе Багач багаты». Аб перспектывах развіцця дзіцячага калектыву, тэхналогіяй пабудовы працэса вывучэння традыцыйнай культуры, стварэння творчага асяроддзя ў калектыве падзяліўся з калегамі Сімановіч Р.І., кіраўнік дзіцячага фальклорнага калектыву «Раўчукі» Раздзялавіцкага СДК.
Аўтэнтычны фальклорны калектыў «Дубрава» Люсінскага сельскага клуба (кіраўнік Занька Т.С.) прадставіў абрадавую праграму «Выкуп маладое» з цыклу «Люсінскае вяселле».
Аўтэнтычная ганцаўшчына не павінна згубіць свае карані, а працэс яе асваення немагчымы без вывучэння своеасаблівасцяў і заканамернасцяў культуры вуснага тыпу, песеннага мастацтва, прасторава-часавай лакалізацыі, рэгіянальнай адметнасці. Менавіта такая задача пастаўлена перад кожным кіраўніком клубнай установы.