Удзел у фестывалі-кірмашы “Вясновы букет”
У мінулую суботу 25 мая Ганцавіцкі раённы дом рамёстваў разам з народным клубам майстроў народнай творчасці “Багач” прынялі ўдзел у ХІ Рэспубліканскім фестывалі-кірмашы народных мастацкіх рамёстваў “Вясновы букет”, які прайшоў у Верхнім горадзе нашай сталіцы і адкрыў сезон правядзення святаў нацыянальных культур.
Фестываль-кірмаш “Вясновы букет” праводзіцца ў мэтах падтрымкі народнай творчасці, народных промыслаў і рамёстваў, аднаўлення рэдкіх і забытых відаў традыцыйных рамёстваў, павышэння творчага статусу народных майстроў, папулярызацыі народных мастацкіх рамёстваў і промыслаў.
У гістарычным цэнтры горада майстры Ганцавіцкага раённага дома рамёстваў і народнага клуба майстроў народнай творчасці “Багач” паказалі, наколькі багата і разнастайна беларускае народнае мастацтва і прадставілі ўвазе гасцей многія віды традыцыйных мастацкіх промыслаў і рамёстваў. Гэта ткацтва (народныя майстары РБ Ніна Казак і Ульяна Віннік, майстры Дома рамёстваў Алена Цялушка, Таццяна Зялёнка і Кацярына Цялушка), вышыўка (майстары Марыя Муха, Таццяна Зялёнка, Кацярына Цялушка, Марыя Муха), карункапляценне (майстар Галіна Пупач), саломапляценне (майстар Валянціна Занька), бісерапяценне (майстар Вераніка Лебедзева), выраб традыцыйнай лялькі (Галіна Савеня і Лілія Казак).
Па выніках ХІ Рэспубліканскага фестывалю-кірмашу “Вясновы букет” Ганцавіцкі раённы дом рамёстваў быў узнагароджаны Дыпломам за 1 месца ў фестывалі-кірмашы і грашовай узнагародай. Дыплом за 1 месца і грашовую ўзнагароду таксама атрымаў народны клуб майстроў народнай творчасці “Багач” (кіраўнік Галіна Савеня).
Шчыра віншуем майстроў з гэтымі дасягненнямі і жадаем далейшых перамог.