
Прафілактычная акцыя «Хочаш жыць – кідай курыць!»
Мэта вулічнай прафілактычнай акцыі «Хочаш жыць – кідай курыць!», якая прайшла 31 мая з 17.00 да 19.00 на цэнтральнай вуліцы аграгарадка Агарэвічы, — прыцягненне ўвагі мясцовых жыхароў да праблемы ўжывання тытуню і наступстваў яго шкоднага ўздзеяння на арганізм чалавека. Работнікі Агарэвіцкага СДК разам з групай дзяцей-актывістаў, якія неслі антытытунёвыя плакаты, раздавалі дарослым і падлеткам флаеры з інфармацыяй аб шкодзе курэння, а патэнцыйным курцам прапанавалі кінуць раструшчаную цыгарэту ў сметніцу з назвай акцыі.