[bvi]

Прэзентацыя сумеснага творчага праекта Арменія-Беларусь “Мост дружбы”.

28 чэрвеня а 16.00 у выставачнай зале Ганцавіцкага раённага дома рамёстваў адбудзецца прэзентацыя сумеснага творчага праекта Арменія-Беларусь “Мост дружбы”.

На выставе прадстаўлена дзіцячая армянская мініацюра “Арменія старажытная, Арменія вечная”  і работы ўдзельнікаў узорнай студыі выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “З рога ўсяго многа” (аг. Агарэвічы). Запрашаем!

Выстава будзе даступна для наведвання да 31 ліпеня. Запіс па тэлефоне 22148.