[bvi]

Удзел у VII абласным свяце народнага гумару “Спораўскія жарты”

13-14 ліпеня 2019 года творчая дэлегацыя Ганцавіцкага раёна прыняла ўдзел у VII абласным свяце народнага гумару “Спораўскія жарты” у аг.Спорава, Бярозаўскага раёна.

Паспяховым было на свяце выступленне тэатра мініяцюр “Рэшата” арганізацыйна-метадычнага аддзела ДУК “Ганцавіцкая раённая цэнтралізаваная клубная сістэма” (кіраўнік Мікалай Ленкавец).

Дадому ганцаўчане вярталіся з Дыпломамі, падарункамі і добрым настроем.

Дыпломы I ступені за шчыры жарт, весялосць, высокі мастацкі ўзровень рэпертуару і выканальніцкае майстэрства на абласным фестывалі народнага гумару “Спораўскія жарты” атрымалі:

  • тэатр мініяцюр “Рэшата” – за лепшую гумарыстычную праграму тэатра мініяцюр;
  • творчая дэлегацыя Ганцавіцкага раёна —  за лепшую праграму на аснове традыцыйнага, рэгіянальнага гумарыстычнага фальклору;
  • творчая дэлегацыя Ганцавіцкага раёна —  за лепшую жартоўную песню, прыпеўку.

Віншуем з перамогай і жадаем новых творчых поспехаў!