Работнікі культуры ўносяць свой уклад ва ўраджай 2019 года.
На збожжатаках ААТ «Хатынічы», як і ў полі, ў гэтыя дні жніўня горача не толькі ад спякотнага надвор’я, але і ад працоўнага напружання, якое характэрна для ўборачнай пары. І хоць у гэты час кожная хвіліна, што называецца, на вагу золата, але ў хвіліны адпачынку добрая песня, прыпеўка служаць добрым актывізатарам настрою на зладжаную працу тых, хто заняты прыёмкай, ачысткай і сушкай збожжа. А падарыць людзям працы добры настрой гэтымі днямі імкнуцца артысты самадзейных калектываў Хатыніцкага СДК, дораць канцэртныя праграмы тым, хто працуе ў полі і на зернетоку. 1 жніўня 2019 года выезд на КЗС№5 і КЗС№2, віншаванне першага 1000-ка ў раёне.
Калектыў Агарэвіцкага СДК наведалі механізатараў СПК»Беразавец»на уборцы ураджаю ва ўрочышчы «Грушава дзялка» і выступілі з канцэртнай праграмай у машына-трактарным парку.
Сёння 2 жніўня самадзейныя артысты аўтаклуба вяселымі песнямі і жартамі узнялі настрой хлебаробам ААТ «Будча». Аб ходзе жніва ў раёне расказала загадчык аўтаклуба Людміла Дулік.
Самадзейныя артысты аўтаклуба пабывалі з канцэртнай праграмай у ААТ «Беразавец», ААТ «Дубнякі», ААТ» Хатынічы». Для вяскоўцаў гучалі знаёмыя песні. Механізатары і работнікі зернетока ад душы дзякавалі за канцэрт і падораны добры настрой.
Дадзены старт уборачнай кампаніі “Жніво-2019”. Штогод бібліятэкары актыўна падтрымліваюць хлебаробаў Ганцавіцкага раёна. 26 ліпеня супрацоўнікі цэнтральнай раённай бібліятэкі імя В.Ф. Праскурава сумесна з гарадскім Домам культуры наведаліся ў ААТ “Дубнякі”. Бібліятэкар Наталля Загаруйка пазнаёміла з ходам уборачай кампаніі ў раёне, прапанавала пагартаць старонкі газет і часопісаў. Артысты павіншавалі песнямі і пажадалі хлебаробам спрыяльнага надвор’я і паспяховага жніва.
27 ліпеня работнікі Люсінскай сельскай бібліятэкі наведаліся да хлебаробаў ААТ “Люсіна”, каб данесці працаўнікам інфармацыю аб ходзе ўборачнай кампаніі ў раёне і пазнаёміць з навінамі перыёдыкі.