Удзел у Першым фестывалі вясельных традыцый «Вяселле фэст» і адкрытым рэгіянальным фестывалі фальклорнага мастацтва «Фальварак мінулага»
10 і 11 жніўня 2019 года народны аўтэнтычны фальклорны калектыў «Хатовічы» Хатыніцкага СДК (кіраўнік Таццяна Іванаўна Буйкевіч) вярнуўся з узнагародамі з Першага фестывалю вясельных традыцый «ВЯСЕЛЛЕ ФЭСТ» у в.Стойлы Пружанскага раёна і адкрытага рэгіянальнага фестывалю фальклорнага мастацтва «Фальварак мінулага» у в.Мерчыцы Пінскага раёна.
Віншуем з узнагародамі і дзякуем за папулярызацыю традыцыйнага мастацтва Ганцаўшчыны!