[bvi]

Майстры Ганцавіцкага раённага дома рамёстваў прынялі ўдзел у “Ягелонскім кірмашы” у польскім горадзе Люблін

         16-18 жніўня майстры Ганцавіцкага раённага дома рамёстваў дэманстравалі свае вырабы на штогадовым фестывалі народнай творчасці і традыцыйнай культуры “Ягелонскі кірмаш”. Кірмаш быў арганізаваны ў польскім горадзе Люблін у трынаццаты раз і сёлета быў прысвечаны пчалярству. Нашы майстры ўжо два гады запар з’яўляюцца яго ўдзельнікамі. Ганцавіцкі раён  у гэтым годзе прадставілі майстар па ткацтве Алена Цялушка і Народны майстар Рэспублікі Беларусь па ткацтве Ульяна Віннік, якія паказалі традыцыйную культуру нашага раёна, арыгінальныя і ўнікальныя вырабы ручной работы. 
Тканыя і вышытыя традыцыйныя вырабы, нашых майстроў выклікалі вялікі інтарэс у наведвальнікаў мерапрыемства і карысталіся добрым попытам.