Калектывы мастацкай творчасці Ганцаўшчыны адзначалі 1000-годдзе г.Брэста разам з удзельнікамі абласнога фестывалю фальклорнага мастацтва “Таночак” і этнапраекта “Рух зямлі”
6-7 верасня калектывы мастацкай творчасці Ганцаўшчыны адзначалі 1000-годдзе г.Брэста разам з удзельнікамі абласнога фестывалю фальклорнага мастацтва “Таночак” і этнапраекта “Рух зямлі”.
Фальклорны калектыў “Крынічка” Хатыніцкага СДК (Кіраўнік Таццяна Буйкевіч) прадставіў конкурсную праграму “Забавы на вячоркі”, па вынікам якой Дыпломам ІІ ступені ўзнагароджана удзельніца калектыва Мінько Эвеліна, а Аляксандра Рабцэвіч стала Дыпламантам І ступені сярод майстроў народнай творчасці. Менавіта толькі наша Аляксандра прадставіла ткацкае майстэрства набытае яшчэ ад бабулі Марыі Трафімаўны Казак.
Фальклорны калектыў “Раўчукі” Раздзялавіцкага СДК (Раман Сімановіч) сярод іншых удзельнікаў свята вылучыўся ансамблевым выкананнем і аўтэнтычным танцам. Менавіта і майстэрства прадстаўнікоў дзіцячага фальклора адзначана дзьвума Дыпломамі ІІІ ступені.
Кісялевіч Мікіта ўзнагароджаны граматай у намінацыі “Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва”. Хлапец па-майстэрску выплятаў лапці, па дзедаўскай тэхналогіі.
Калектывы яскрава выдзяліліся на фоне іншых удзельнікаў конкурсу арнаментальна-абярэжным касцюмам, паважанасцю, ганарлівасцю за свій самабытны край і культуру дзядоў і прадзедаў.
Маляўнічым фіналам свята стаў дэфіле-паказ этнакасцюмаў “Модны стыль – народны тэкстыль”, дзе пад спеў народнага аўтэнтычнага фальклорна-этнаграфічнага калева “Завіца” моладзь аграгарадка “Раздзялавічы” дэманстравала самабытныя строі, якія жывуць на Ганцаўшчыне.
У “Горадзе майстроў” прадстаўнікамі Ганцавіцкага раёна сталі Ніна Казак, Наталля Рабцэвіч і Віталій Шапялевіч.