[bvi]

Удзел у фестывалі традыцыйных беларускіх рамёстваў “Дрэва жыцця”

21 верасня ў парку культуры і адпачынку імя 30-годдзя УЛКСМ горада Баранавічы ў  рамках традыцыйнага штогодняга “Свята бульбы” прайшоў першы адкрыты фестываль традыцыйных беларускіх рамёстваў “Дрэва жыцця”. Фестываль праводзіўся з мэтай адраджэння, захавання і пераемнасці традыцый народных мастацкіх рамёстваў.

         Удзел у фестывалі прыняла народны майстар Рэспублікі Беларусь па ткацтве Ніна Казак разам са сваёю дачкой Наталляй Рабцэвіч і ўнучкай Аляксандрай.

         У межах фестывалю прайшоў конкурс “Старому не забыцца, малому навучыцца” у некалькіх намінацыях. Па выніках конкурсу Дыпломам першай ступені ў намінацыі “Правядзенне майстар-класу (ткацтва)” узнагароджана Рабцэвіч Аляксандра. Дыпломамі трэццяй ступені ў намінацыях “Афармленне выставачнага павільёна” і “Візітоўка” узнагароджана сямейная дынастыя ткачых – Ніна Казак, Наталля і Аляксандра Рабцэвіч.

         Шчыра віншуем майстроў і жадаем далейшых поспехаў і творчых дасягненняў!