Запрашаем на выставу “Народныя майстры Ганцаўшчыны”
Ганцавіцкі раённы дом рамёстваў запрашае наведаць выставу “Народныя майстры Ганцаўшчыны”. У выставачнай зале Дома рамёстваў дзейнічае выстава “Народныя майстры Ганцаўшчыны”. У экспазіцыіі выставы прадстаўлены работы майстроў, якія носяць ганаровае званне “Народны майстар Рэспублікі Беларусь”: Феаніі Крысюк, Ульяны Віннік, Ніны Казак і Віталія Шэпялевіча. Выстава даступная для наведвання з 24 верасня па 21 кастрычніка. Кошт 50 капеек.
Запрашаем!