[bvi]

ВІНШУЕМ З УЗНАГАРОДАЙ

Спяшаемся падзяліцца добрай навінай! Цэнтральная раённая бібліятэка імя В.Ф. Праскурава атрымала спецыяльны дыплом за лепшую працу ў намінацыі калектыўных праектаў за даследаванне і яго вынікі пад назваю “Вартыя памяці людской” у рэспубліканскім конкурсе “Славутыя імёны маёй малой радзімы”. Заснавальнікі конкурсу газета “Звязда”, “Краязнаўчая газета” і Беларускі фонд культуры. На конкурс быў прадстаўлены праект “Вартыя памяці людской”, над стварэннем якога працавалі бібліятэчныя работнікі сістэмы. Яшчэ адзін удзельнік конкурса з нашага раёна, Аляксандр Уладзіміравіч Свірыд, атрымаў заахвочвальны дыплом за стварэнне зборніка “Тропинка школьная моя…”. Цэрымонія ўручэння ўзнагарод адбылася ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь, у якой удзел прымаў Анатоль Бутэвіч, пісьменнік, былы міністр культуры.