[bvi]

У рамках раённага бібліятэчнага семінара на тэму “Бібліятэчнае краязнаўства – тэрыторыя вялікіх магчымасцяў” Ганцавіцкі раённы дом рамёстваў наведалі бібліятэкары нашага раёна

31 кастрычніка ў рамках раённага бібліятэчнага семінара на тэму “Бібліятэчнае краязнаўства – тэрыторыя вялікіх магчымасцяў” Ганцавіцкі раённы дом рамёстваў наведалі бібліятэкары нашага раёна. Дырэктар Дома рамёстваў пазнаёміла гасцей з экспазіцыяй установы, дзейнасцю творчай майстэрні па ткацтве і выставай “Народныя майстры Ганцаўшчыны”, на якой прадстаўлены работы майстроў з ганаровым званнем “Народны майстар Рэспублікі Беларусь”: Феаніі Крысюк, Ульяны Віннік, Ніны Казак і Віталія Шэпялевіча. Акрамя гэтага, для ўдзельнікаў семінара быў арганізаваны майстар-клас па выцінанцы, дзе кожны паспрабаваў стварыць папяровыя карункі. Правяла яго майстар Валянціна Курылік. А з гісторыяй і асаблівасцямі выцінанкі, як аднаго з відаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, пазнаёміла майстар Вольга Івановіч.