
Народны аўтэнтычны фальклорны калектыў «Хатовічы» прадставіў Ганцаўшчыну на канцэрце «Беларусь старажытная» у г.Вільнюсе
9 лістапада аўтэнтычныя гурты Ганцавіцкага, Пінскага і Лунінецкага раёнаў прадставілі абрадавую культуру Брэстчыны перад беларусамі Літвы у г.Вільнюсе. Канцэрт «Беларусь старажытная» быў арганізаваны культурным цэнтрам імя Я.Коласа (Літва) і аб’яднаннем грамадскіх беларускіх арганізацый Літвы. Ганцаўшчыну прадстаўляў народны аўтэнтычны фальклорны калектыў «Хатовічы» і майстры Аляксандра і Наталля Рабцэвічы. Удзельнікаў мерапрыемства віталі: пасол Рэспублікі Беларусь у Літве Валерый Бараноўскі, старшыня аб’яднання грамадскіх беларускіх арганізацый Літвы Мікалай Логвін.