[bvi]

Раённы семінар «Аматарскія аб’яднанні. Вопыт, меркаванні»

Тэма стварэння і захавання аматарства у раёне была разгледжана на раённым семінары для кіраўнікоў і спецыялістаў клубных устаноў раёна. Удзельнікі семінара абмеркавалі ролю фарміраванняў у сучасным сацыяльна-культурным жыцці рэгіёна. Пазнаёміліся з работай узорнага аматарскага аб’яднання «Спадчына» Дома народнай творчасці в.Ганцавічы і народнага клуба майстроў народнай творчасці «Багач» ДзУК «Ганцавіцкі раённы дом рамёстваў».