[bvi]

«НАПЕРАД У МІНУЛАЕ» З АЎТЭНТЫЧНЫМІ КАЛЕКТЫВАМІ ГАНЦАЎШЧЫНЫ

Народныя аўтэнтычныя фальклорныя калектывы «Хатовічы» з аг.Хатынічы і «Завіца» з аг.Раздялавічы сталі героямі тэлеперадачы «Наперад у мінулае» з Аксанай Вечар. Па вынікам сумеснай працы дзьве песні: «А ў каморы за дзвярамі», «Пасеяла пшаніцу» з рэпертуара калектываў, атрымалі новае сучаснае жыццё. Апрацавалі песні кампазітары і аранжыроўшчыкі Сяргей Сухамлін і Арцём Кандрацюк, першымі іх выканаўцамі сталі Аляксандр Крываносаў і Аляксандр Назараў.