[bvi]

Калядная сустрэча “Шчодры вечар”

Весела і насычана прайшла традыцыйная калядная сустрэча “Шчодры вечар” ў  Ганцавіцкім раённым доме рамёстваў.

         На працягу ўсяго свята, якое прайшло ў фармаце калядных вячорак, панаваў добры настрой і ўсе госці перанесліся ў атмасферу сапраўднага каляднага вечара: сустракалі калядоўшчыкаў, частавалі іх, спявалі, танчылі, гулялі ў калядныя гульні і канечне ж варажылі. Традыцыі святкавання Каляд у сваёй мясцовасці падчас каляднай сустрэчы прадставілі ўдзельнікі дзіцячага фальклорнага калектыву з вёскі Люсіна, якія ўразілі гледачоў сваёй самабытнасцю і арыгінальнасцю. 

         Напрыканцы мерапрыемства ўсе жадаючыя прынялі ўдзел у майстар-класе па вырабе галоўных калядных сімвалаў — зоркі і маскі і пачаставаліся традыцыйнымі каляднымі стравамі.