[bvi]

АБЛАСНОЕ СВЯТА РОДНАЙ МОВЫ «ЖЫВЫЯ ВЫТОКІ»

20 лютага ў г.Брэсце адбылося абласное свята роднай мовы «Жывыя вытокі». У рамках свята быў праведзены абласны тур Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні і паэзіі. Граматай узнагароджаны Мікалай Мядзведзеў.

 

 

На свяце «Жывыя вытокі» прайшоў этнаграфічны канцэрт «Гаворка» з цыклу «Рух зямлі». Народны аўтэнтычны фальклорны калектыў «Завіца» Раздзялавіцкага СДК узнагароджаны Граматай «За захаванне, папулярызацыю традыцыйнай культуры».

Удзельнікі народнага аўтэнтычнага калектыва «Завіца» наведалі мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой».