Мы пераможцы рэспубліканскага конкурсу!!!
Падведзены вынікі XXVIII рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”. Ганцавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя В.Ф. Праскурава прысуджана 2 месца ў намінацыі “За пошукавую і даследчую працу”.
Нагадаем, што раней бібліятэка была прызнана пераможцам абласнога тура сярод гарадскіх бібліятэк, дзе атрымала 1 месца за плённую пошукавую і даследчую працу па захаванні гістарычнай і культурнай спадчыны раёна праз рэалізацыю праекта «Вартыя памяці людской…».
Віншуем пераможцаў галоўнага бібліятэчнага конкурсу!
Відэа тут https://www.youtube.com/watch?v=lmvqNfpcru4&feature=youtu.be