[bvi]

Ганцавіцкія майстры — адзіныя, хто ў гэтым годзе прадставіў Брэстчыну ў «Горадзе майстроў» у Віцебску

Не першы год на «Славянскі базар ў Віцебску» едуць майстры раённага Дома рамёстваў. Сёлета яны адзіныя, хто прадстаўляў Брэстчыну на штогадовым кірмашы ў «Горадзе майстроў».

З 16 па 19 чэрвеня дырэктар ДУК «Ганцавіцкі раённы Дом рамёстваў» Ала Занька і кіраўнік народнага клуба майстроў народнай творчасці «Багач» Кацярына Цялушка даманстравалі і прадавалі саматканыя ручнікі, ходнікі, сумкі, сурвэткі, лялькі, ільняныя мужчынскія кашулі і жаночыя сукенкі, зробленыя залатымі рукамі руплівых майстрых. Расказвалі работнікі Дома рамёстваў гасцям фестывалю і аб Ганцаўшчыне, і аб славутасцях краю. Кацярына Сяргееўна правяла майстар-клас па ручным пляценні поясу.