[bvi]

Як правесці час у Ганцавічах у суботу? Праграма мерапрыемстваў

Субота, 1 жніўня, будзе насычана рознымі мерапрыемствамі. У рамках праграмы «Малая радзіма ў вянку Беларусі» ў райцэнтры адбудуцца:

16:00 — святочная імпрэза «Старонкі нашага часу», прысвечаная 75-годдзю раённай газеты «Савецкае Палесе» (пляцоўка каля ратонды)

17:00-18:30 — канцэрт у рамках Рэспубліканскай народна-патрыятычнай акцыі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі «Мы разам за Беларусь» з удзелам артыстаў беларускай эстрады Анатоля Ярмоленка і групы «Сябры», Вольгі Плотнікавай, Вольгі Любавінай, групы «Bycity» і інш. (гарадская плошча)

18:30 — канцэрт творчых калектываў г. Ганцавіцы (гарадская плошча).