ВІНШУЕМ З УЗНАГАРОДАЙ
Па выніках Рэспубліканскага конкурсу творчых пісьмовых работ «За што я люблю родную зямлю», прымеркаванага да завяршэння Года малой радзімы ў Рэспубліцы Беларусь (2018-2020 гг.), работа метадыста па ахове гісторыка-культурнай спадчыны ДзУК «Ганцавіцкая раённая цэнтралізаваная клубная сістэма» Святланы Шушко атрымала Дыплом пераможцы ў намінацыі «Магутная сіла паэзіі». Урачыстае падвядзенне вынікаў конкурсу адбудзецца па адрасе: г.Мінск, пр.Незалежнасці 66, Прэзідыум нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Віншуем з узнагародай!