Ганцавіцкія тэатралы ўзнагароджаны дыпломамі розных узроўняў
На працягу двух тыдняў на Youtube-канале ДУК «Брэсцкі абласны грамадска-культурны цэнтр» трансліравалася дваццаць восем пастановак, падрыхтаваных тэатральнымі калектывамі Брэсцкай вобласці.
У намінацыі «Лепшая жаночая роль» і «Лепшая жаночая роля другога плана» дыпломамі першай ступені ўзнагароджана Анастасія Пупейка і Алена Новік з народнага тэатра «Мы» гарадскога Дома культуры, а пастаноўка «Сяброўкі» гэтага тэатра адзначана дыпломам другой ступені (рэжысёр Ірына Гурская)
У намінацыі «Лепшы драматычны спектакль ваенна-патрыятычнай тэматыкі» дыпломам другой ступені ўзнагароджаны народны тэатр «Мы» гарадского Дома культуры, а ў намінацыі «Лепшае музычнае рашэнне» дыпломам быў адзначаны дзіцячы драматычны спектакль «Гратэск».
У намінацыі «Лепшы спектакль сярод лялечных тэатраў» дыпломам другой ступені ўзнагароджаны ўзорны лялечны тэатр «Усмешка» дзіцячай бібліятэкі (рэжысёр Алена Макатрэвіч).
А таксама граматай за актыўны ўдзел і папулярызацыю аматарскага тэатральнага мастацтва быў узнагароджаны народны тэатр «Паланіца» Вялікакруговіцкага СК.