Салодкія Каляды
13 студзеня, ДзУК «Ганцавіцкая раённая цэнтралізаваная клубная сістэма» сумесна з аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, Граматамі і салодкімі падарункамі ўзнагародзілі дзіцячыя калектывы клубных устаноў раёна:
- узорнае аматарскае аб’яднанне «Дайджэст-клуб» (кір. А. Я. Скарагод) і узорную студыю дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва «З рога ўсяго многа» (кір. А. А. Мірзаліева) Агарэвіцкага СДК, за актыўны ўдзел і арганізацыю дзіцячага адпачынку «Вясёлыя канікулы»;
- дзіцячы фальклорны калектыў «Крынічка» (кір. Т. І. Буйкевіч) Хатыніцкага СДК, за прапаганду і папулярызацыю традыцыйнай культуры вёскі, удзел у рэгіянальных конкурсах фальклорнага мастацтва.