Крыніцы Міхася Рудкоўскага
Цэнтральная раённая бібліятэка імя В. Ф. Праскурава арганізавала цыкл мерпрыемстваў да 85-годдзя з дня нараджэння паэта-земляка Міхася Рудкоўскага. Удзельнікі мерапрыемства наведалі магілу паэта і музей Міхася Рудкоўскага ў вёсцы Востраў.
Вечар-успамін “Родныя крыніцы Міхася Рудкоўскага” прайшоў у кінатэатры “Маладосць” у г. Ганцавічы. Прагучала шмат шчырых слоў з успамінаў Віктара Гардзея, Ірыны Рудкоўскай, Уладзіміра Ягоўдзіка. Добрыя словы пра творчасць Міхася Рудкоўскага выказалі Тамара Валуевіч, былы дырэктар бібліятэчнай сістэмы, Галіна Пупач, рэдактар раённай газеты “Савецкае Палессе”, Ала Хваль, пляменніца паэта і інш. Распавядалі пра Міхася Рудкоўскага і паэты-землякі — Аляксей Галаскок, Ала Мірзаліева, Ніна Кавальчук. Юныя ўдзельнікі ўзорнага літаратурнага аб’яднання “Верасок” раённага цэнтра дзіцячай і юнацкай творчасці чыталі вершы паэта. У выкананні артыстаў гарадскога Дома культуры гучалі песні на словы Міхася Рудкоўскага.