Удзел у абласным свяце фальклорнага мастацтва «Таночак»
15 мая ў аг.Бездзеж Драгічынскага раёна адбылося абласное свята фальклорнага мастацтва «Таночак». Ганцаўшчыну на конкурсе прадставілі дзіцячыя фальклорныя калектывы «Раўчукі» Раздзялавіцкага СДК і «Крынічка» Хатыніцкага СДК. Удзел у конкурсе прымалі 12 калектываў фальклорнага мастацтва з Брэсцкай вобласці. Па выніках конкурсу дзіцячы фальклорны калектыў «Раўчукі» (кіраўнік Раман Сімановіч) узнагароджаны спецыяльнай граматай фестываля «За захаванне мясцовай традыцыйнай песні», Дыпломам II ступені ў намінацыі «Паданне» (паданне «Пра Міколу-скупеку» Ганна Кісялевіч), Дыпломам III ступені ў намінацыі «Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва» (майстар па лазапляценню Ягор Кармановіч (8 гадоў).
Дзіцячы фальклорны калектыў «Крынічка» (кіраўнік Таццяна Буйкевіч) атрымаў Дыплом III ступені ў намінацыі «Ансамблевыя спевы», Дыплом III ступені ў намінацыі «Танец», Дыплом I ступені ў намінацыі «Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва» (майстар па ткацтву Аляксандра Рабцэвіч (15 гадоў).
Сярод гасцявых калектываў фальклорнага свята спецыяльнай граматай аргкамітэта ўзнагароджаны удзельнікі народнага аматарскага аб’яднання «Аквафіл» (кіраўнік Мікалай Ленкавец), за арганізацыю фальклорнага падворка «Рыбацкія стравы».