[bvi]

Абласны песенны форум “З любоўю да песні”

З 4 па 6 чэрвеня 2021 года ў г. Ляхавічы праводзіўся абласны песенны форум “З любоўю да песні”. У рамках гэтага мерапрыемства 4 чэрвеня адбыўся конкурс бардаўскай і аўтарскай песні «Наедине со всеми»,  у каторым прынялі ўдзел каля 20 аматараў гэтага жанру. Не засталіся ў баку  і Ганцаўчане. Дыпломамі II ступені за выканаўчае майстэрства, папулярызацыю музычна-паэтычнай творчасці ўзнагароджаны Юрый Лабачэўскі і Сяргей Плотка.

5 чэрвеня народнае аматарскае аб’яднанне “Талака” і выканаўца народных песень Ірына Цубер прынялі ўдзел у абласным песенным форуме “З любоўю да песні”. Па выніках заключных мерапрыемстваў песеннага форума прадстаўнікі нашага раёна ўзнагароджаны Граматамі і спецыяльным Дыпломам “За прапаганду рэгіянальных твораў”.