[bvi]

Сустрэча з сябрамі

Чэрвень бягучага года стаў насычаным на ўдзел у мерапрыемствах абласнога ўзроўню для народнага аматарскага аб’яднання «Талака». У мінулую суботу самадзейныя артысты былі запрошаны на рэгіянальнае свята «Лунінецкія клубніцы». У час цырымоніі ўзнагароджання калектыву, арганізатарамі было прыемна адзначана, што ўдзельнікі «Талакі» сталі для жыхароў Лунінеччыны не проста сябрамі, а раднёй. 6 год творчы калектыў радуе сваёй беларускамоўнай праграмай і адметнымі песнямі. Гэта добры прыклад сяброўства рэгіёнаў, яднання творчых і простых людзей.