[bvi]

Александрыя збірае сяброў

9-11 ліпеня  ў аг. Александрыя Шклоўскага раёна прайшло галоўнае народнае свята краіны «Купалле» «Александрыя збірае сяброў». У складзе творчай дэлегацыі Брэсцкай вобласці былі і нашы землякі. Народныя ўмельцы прадстаўлялі сваё майстэрства на тэму: «Ручнік народнага адзінства». Сваё майстэрства па ткацтву прадставіла сямейная дынастыя з аг.Хатынічы: народны майстар Рэспублікі Беларусь Ніна Казак  з унучкай Александрай, вырабы з вышыўкі прадстаўляла Марыя Муха, кіраўнік народнага клуба майстроў народнай творчасці «Багач». Абрадавыя дзеянні з ручніком, у сваіх мясцовых традыцыях, дэманстраваў народны фальклорны калектыў «Дубрава» (кіраўнік Тамара Занька) Люсінскага сельскага клуба. Пад час свята адбыліся майстар-класы па ткацтву, вышыўцы. Акрамя асноўных мерапремстваў свята адбыліся паказальныя выступленні дэсантнікаў . Галоўным элементам іх выступлення стаў сцяг Рэспублікі Беларусь, свята завяршыў святочны салют.