[bvi]

Урачыстае ўзнагароджванне пераможцаў ХХХ Рэспубліканскага конкурсу «Бібліятэка — асяродак нацыянальнай культуры»

15 верасня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылося ўрачыстае ўзнагароджванне пераможцаў ХХХ Рэспубліканскага конкурсу «Бібліятэка — асяродак нацыянальнай культуры». Дыпломам lll ступені ўнагароджана ЦРБ імя В. Праскурава ў намінацыі «За падтрымку і развіццё чытання». Узнагароды ўручыў міністр культуры Беларусі Анатолій Маркевіч.