[bvi]
mini

Традыцыя памінання продкаў в.Раздялавічы

ЖЫВАЯ СПАДЧЫНА БЕЛАРУСІ

ТРАДЫЦЫЯ ПАМІНАННЯ ПРОДКАЎ В.РАЗДЯЛАВІЧЫ

Традыцыя памінання продкаў жыве ў кожнай вёсачцы на Ганцаўшчыне. Але ў вёсцы Раздзялавічы яна асаблівая, бо самабытна ўпілася ў свядомасць людзей, закрануўшы патаемныя струны душы. Увайшла як пэўны культ і жыве па сённяшні дзень. Уяўляе сабой асабісты або калектыўны зварот да продкаў. Праз повязь пакаленняў захоўваецца шчырая вера ва ўплыў на зямное жыццё адыйшоўшых у іншы свет душ памерлых продкаў. Яны, лічаць мясцовыя жыхары, абавязкова дапамогуць, каб быў добры  ўраджай, мірнае неба.

 

 Да продкаў жыхары в.Раздзялавічы звяртаюцца з малітвамі на  працягу ўсяго года. Будзіць памерлую радню на могілкі прыходзяць на другі дзень Вялікадня. Прыносяць велікодную традыцыйную ежу і атрыбуты (для памерлых жанчын роду­­ —  вышыты фартушок, мужчынам – ручнічок, дзецям – стужкі).

На Успленне на могілкі нясуць розную гародніну.   

  Завяршаецца памінанне продкаў, як і ў іншых.

На Міхайлаўскія Дзяды, каб аддаць павагу новых пакаленняў да свайго радаводу сям’я збіраецца за агульным сталом. У Раздзялавічах кажуць, што калі не паклічаш на восеньскія Дзяды продкаў на вячэру, то яны будуць увесь год сніцца і пужаць. Таму зранку старэйшы прадстаўнік з сям’і ішоў на могілкі, каб запрасіць усю сваю радню ў хату на вячэру.     Перад сном усіх памерлых яшчэ раз успаміналі ўслых.  На ноч на падаконніку пакідалі стравы.

Традыцыя з’яўляецца адной з нямногіх, якая захавалася ў жывым бытаванні  са старажытных часоў.