Агарэвіцкі СДК
З мэтай зрабіць летні адпачынак дзяцей больш разнастайным Агарэвіцкім сельскім Домам культуры запланаваны шэраг мерапрыемстваў. 8 чэрвеня на цэнтральнай пляцоўцы СДК прайшоў арт-спрынт на асфальце “Вясёлыя гісторыі”, падрыхтаваны ўдзельнікамі ўзорнай студыі выяўленчага мастацтва “З рога ўсяго многа”. У госці да дзяцей прыходзілі Фарбы і Мастак, якія расказалі пра чарадзейныя пераўтварэнні колераў, пасля чаго прысутныя на працягу 15 хвілін адначасова, на адзіным мастацкім палатне, якім у дадзены момант служыла пляцоўка, стваралі свае вясёлыя гісторыі. Для такой формы ўзаемадзеяння важна тое, што атрымліваецца ў канцы – агульны сюжэт з жартоўнымі каментарыямі.
Малькавіцкі СК
У сельскім клубе для дзяцей аздараўленчага лагера «Журавушка» ДзУА«Яслі-сад №17 аг. Малькавічы» прайшла гульневая праграма «У гасцях у Бабы Ягі». Праводзіліся цікавыя гульні, займальныя конкурсы, эстафеты. Дзеці віншавалі Бабу Ягу з днем нараджэння, а ў падарунак чыталі вершы, дарылі маляванкі.
В.Круговіцкі СДК
У В.Круговіцкім СДК прайшла гульневая праграма «Падарожжа ў краіну без суму» для дзяцей, якія адпачываюць у аздараўленчым лагеры . У праграме прынялі ўдзел 30 чалавек. Праводзіліся конкурсы, гульні, спаборніцтвы. Удзельнікі аматарскага аб’яднання «Юны кветкавод» правялі рэкламу-прэзентацыю клубных фарміраванняў установы, правялі віктарыну «Кветкі роднага краю». Пераможцам конкурсаў уручаліся прызы.
Люсінскі СК
Цікавыя майстар-класы, конкурсы малюнкаў «Я малюю лета» адбыліся для дзяцей з аграгарадка Люсіна. Дзеці паспрабавалі сябе не толькі ў якасці мастакоў, але і артыстаў.