Свята-конкурс «Таленты Ганцаўшчыны»
28 лютага на сцэне гарадскога Дома культуры прадставілі сваё мастацтва выканаўцы эстраднай песні, танцоры сучасных напрамкаў харэаграфіі, гумарысты, прадстаўнікі арыгінальнага жанра і творчасці ветэранаў.
У намінацыі “дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва творчасці внтэранаў” работы прадставілі : Муха Марыя Уладзіміраўна, Літвінчук Надзежда Мікалаеўна, Свірыд Аляксандр Уладзіміравіч, Паніна Надзежда Іванаўна г.Ганцавічы, Шостак Таісія Іванаўна з агр.Востраў, Ленкавец Вольга Якаўлеўна з агр.Кукава, Рабцэвіч Людміла Генрыхаўна з агр.Раздзялавічы, Захарчэня Ала Мікалаеўна з агр. Чудзін, Дацэнка Таццяна Уладзіміраўна і Ціхан Любоў Герасімаўна з в. Ганцавічы, Варвашэвіч Валянціна Іванаўна з в. Макава, Рылка Кацярына Іванаўна з в. Палонь, Навіцкая Кацярына Цімафееўна з в. Красынічы, Шушко Ганна Фёдараўна з в. Боркі, Сайка Надзежда Карпаўна з в. Ліпск.
Вынікам свята-конкурса стане ўдзел лепшых творчых прадстаўнікоў раёна ў абласных святах-конкурсах: эстарнага мастацтва “Эстрадны МІХ”, народнага гумару “Спораўскія жарты”, Рэспубліканскім фестывалі творчасці ветэранаў “Не старэюць душой ветэраны”.